У Варшаве прэзентавалі перавыданне дэбютнай кнігі Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы». Імпрэза адбылася на пляцоўцы Imaguru Startup HUB.

Мадэратаркай падзеі выступіла галоўная рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева. Яна распавяла пра каштоўнасць кнігі:
– Для мяне гэтая кніга пра юнацтва, пра тую шчырасць, эмацыйнасць і складанасць, і хуткасць, і напружанасць, якая суправаджае нас у маладыя гады жыцця. Яна мне асабіста вяртае гэтае самаадчуванне дваццацігадовасці. І калі вам трэба таксама пачуць гэта скурай, то абавязкова вазьміце гэтую кнігу. Таксама яе варта прачытаць тым, хто не быў пагружаны ў беларускі кантэкст нулявых. Магчыма, вы крыху лепей для сябе зразумееце сваю ж краіну.
Сустрэцца і пагутарыць з Евай Вежнавец (Святланай Курс) сабралася поўная заля Imaguru. Сярод гасцей былі і культурныя дзеячы: прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі, перакладчык Андрэй Хадановіч ды іншыя.
Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім звязам. Інфармацыйная падтрымка праекту – Press Club Belarus.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






