BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» ў Вільні

У нядзелю, 18 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Барышнікавай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі». Пачатак 17.00.

Кніга з’явілася на свет як памяць пра вясковых спевакоў-старавераў заходняга Падзвіння, якія пранеслі скрозь стагоддзі сваю багатую культурную спадчыну. Як памяць пра тыя даўнейшыя песні, што бясследна знікаюць разам з адыходам у лепшы свет людзей старэйшага веку.

Спадарыня Вольга распавядзе пра тое, як літаральна па крупіцах адбываўся пошук музычнага фальклору старавераў у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях ды шматлікіх архівах.

Пачуеце гісторыі з жыцця вясковых спевакоў і спявачак, якія раскрываюць кантэкст, у якім існавалі і выконваліся песні.

А некаторыя з песен, прадстаўленыя ў зборніку, паслухаеце ў аўтэнтычным і сучасным выкананні.

Уваход вольны.

Арганізатары