У чацвер, 24 ліпеня, у кнігарні «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка Юлі Цімафеевай «Кровазварот». Пачатак 19.00.

Кніга ўяўляе сабой канцэптуальны зборнік вершаў, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі.
Сустрэча дасць магчымасць пагаварыць пра творчасць паэткі, сучасную беларускую паэзію і досвед жаночага пісьма ў кантэксце сямейнай і гістарычнай памяці.
Уваход вольны.
Арганізатары






