
“Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша” (“Kamienie musiały polecieć. Wymazywana historia Podlasia”). Такую назву мае доўгачаканая кніга Анэты Прымакі-Онішк.
Аўтарка на падставе сямейнай гісторыі апісвае складаныя і часта трагічныя лёсы праваслаўных беларусаў у даваеннай, ваеннай і пасляваеннай Польшчы. Ужо сёння сустрэцца з аўтаркай кнігі змогуць жыхары Гайнаўкі.
Як адзначае галоўны рэдактар выдання “Przegląd Prawosławny” Яўген Чыквін, кніга з’яўляецца важным выданнем:
– Кніга ўзрушвае, бо яна напісана на падставе гісторыі родных. Апісана, як жыла маці, цётка, таму аповед зацягвае. Гэта абавязкова павінны прачытаць нашыя маладыя людзі, якія вельмі мала пра гэта ведаюць.
Сустрэча з Анэтай Прымакай-Онішк і прэзентацыя кнігі адбудзецца сёння ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Пачатак а 17:00 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя