18 кастрычніка ў Гайнаўцы адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania”. Апавяданні ўпершыню перакладзеныя з беларускай на польскую мову. Гэта першае выданне Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк патлумачыла, што Гайнаўка выбрана для прэзентацыі невыпадкова:
— Апавяданне, думаю, і пра Гайнаўку, бо яна ёсць адным з месцаў, апісаных у гэтай кнізе. І таму, што Гайнаўка ёсць адным з герояў. І яшчэ да беластоцкай прэзентацыі 22 кастрычніка, 18 кастрычніка можна, калі жывяце ў Гайнаўцы, зайсці ў Фонд царкоўнай музыкі, у сядзібу фонду, у Чарлёнцы. 18 кастрычніка таксама ўпершыню аўтар сустрэнецца з чытачамі ў рамках прэзентацыі гэтай кнігі.

Прэзентацыя кнігі Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania” пройдзе ў гайнаўскім Centrum Promocji Regionu “Czerlonka”. Пачатак а 17-й. Адпаведна прэзентацыя кнігі пройдзе і ў Беластоку, 22-га кастрычніка ў клубе Zmiana Klimatu, а 18-30.

Кнігу Міхала Андрасюка “Żubr i inne opowiadania” можна замовіць у Цэнтры беларускай культуры праз пошту [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя






