У суботу, 5 кастрычніка, у Беластоку прэзентуюць кнігу «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)», выдадзеную «Варштатамі культуры ў Любліне» і Беластоцкім асяродкам культуры.
Дата: 5 кастрычніка. Час: 15.00 (час мясцовы).
Месца: Беластоцкі асяродак культуры/Цэнтр ім. Людвіка Заменгофа, вул. Варшаўская 19, Беласток.
Кніга, што складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, якія страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра.
Удзел бяруць Ірына Лаппо і Наталля Русецкая.
Мадэрацыя і пераклад — Мікола Ваўранюк.
Сустрэча адбудзецца з перакладам на беларускую/польскую мову.
Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігу па-беларуску.
Уваход вольны.
Арганізатары