16 студзеня на пляцоўцы цэнтра Анджэя Вайды ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай кнігі амерыканскага гісторыка Юрыя Фельшцінскага «Беларусь Наталлі Радзінай».

Кніга прадстаўлена на трох мовах: рускай, беларускай і ўкраінскай. Вядучым прэзентацыі быў ксёндз Вячаслаў Барок. Гэта кніга пра беларусаў змаганне за свабоду, гаворыць Наталля Радзіна, імя якой у загалоўку кнігі:
– Не так шмат кніг напісана ўвогуле пра сапраўдную гісторыю Беларусі, а вось пра сучасную палітычную барацьбу беларусаў за волю ўвогуле вельмі мала. І зараз ствараецца такі міф, што беларусы паўсталі супраць дыктатуры толькі ў 2020 годзе. Дык вось гэтая кніга пра тое, што беларусы змагаюцца больш за 30 гадоў супраць дыктатара Лукашэнкі, як толькі той прыйшоў да ўлады.

Зала цэнтра была запоўнена поўнасцю. Сярод прысутных беларусаў, палякаў, украінцаў, былі вядомыя палітыкі, актывісты і палітвязні. Было зададзена шмат пытанняў. Усе сышліся ў адным: твор своечасовы, карысны і патрэбны.
Кажа вядомая журналістка Ірына Халіп:
– Гэтая кніга, на мой погляд, разлічана на ўсіх беларусаў, якія не ведалі ўвогуле, што адбываецца ў іхняй краіне, хаця жылі ў ёй. Гэта кніга для беларусаў, якія, выбачайце, спалі пад лаўкай дзесяцігоддзямі і толькі ў 2020 годзе расплюшчылі ў рэшце рэшт вочы.
Доўжылася мерапрыемства больш за тры гадзіны. Затым прысутныя набылі кнігі з аўтографамі аўтара і галоўнай гераіні. Грошы ад продажу кніг пайшлі на дапамогу ва Украіну.
Цалкам матэрыял:




















Беларускае Радыё Рацыя






