BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі пра Чырвоны мост

Зусім нядаўна пабачыў свет раман-эсэ Навума Гальпяровіча “Чырвоны мост”. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску 19 жніўня адбылася прэзентацыя гэтай кнігі з удзелам аўтара.

Чырвоны мост – адна са знакавых мясцін старажытнага Полацка. Для аўтара, вядомага паэта і празаіка, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Навума Гальпяровіча, –  гэта сакральны вобраз яго дзяцінства і юнацтва, першага кахання і вернага сяброўства.

Своеасаблівы нябачны герой рамана – родны горад Полацк, які стаў крыніцай духоўнага станаўлення, месца сілы аўтара. Твор напоўнены шчымлівым лірызмам, тонкім гумарам, светлай самотай. Гэта своеасаблівая споведзь, лірычны дзённік аднаго з нашых сучаснікаў, чалавека з багатай і цікавай біяграфіяй.

Падчас сустрэчы адбыліся шчырыя размовы, заварожваючыя расповяды-ўспаміны і, канечне ж, аўтограф-сесія аўтара.

Беларуская Радыё Рацыя