BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”

Прэзентацыя кнігі Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” пройдзе 29 траўня ў Беластоку.

Кніга – гэта сем партрэтаў незвычайных асобаў: Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч, Юры Гумянюка.

Дзякуючы кнізе, можна будзе выправіцца ў вандроўку да тых, хто любіў і любіць Падляшша, Беларусь, і да тых, што шануе памяць пра любоў.

Пісьменнік Уладзімір Някляеў напісаў, чаму варта прачытаць кнігу Ганны Кандрацюк “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”:

 – Гэта наша праўда пра саміх сябе. І ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця.

Ганна Кандрацюк – беларуская пісьменніца з Падляшша. Аўтарка кніг пра забытага кампазітара і піаніста з Саколкі Яна Тарасевіча — “W stronę Tarasiewicza” (2002 год, другое выданне – 2004 год), «Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.» (2010 год), зборніка апавяданняў “Царская трызна”, кнігі на польскай мове “Białoruś. Miłość i marazm”. У 2017 годзе выйшла кніга “Па Прыпяці па Нобель”. У 2023 годзе за кнігу “У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” атрымала беларускую літаратурную прэмію імя Гедройця.

29 траўня ў 18:00,
Zmiana Klimatu, вул. Варшаўская, 6. Беласток