У сераду, 8 траўня, у прасторы «Робім разам» прэзентуюць «Турэмны зборнік», які аб’яднаў творы беларускіх палітвязняў.

Дата: 8 траўня. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: прастора «Робім разам», pl. Konstytucji, 6, Варшава.
У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах.
Прадмову да выдання напісала пісьменніца Ева Вежнавец:
«Творчасць беларускіх палітвязняў — гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху».
На вокладцы — малюнак мастака Алеся Пушкіна, забітага ў гарадзенскай турме.
Толькі падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць у падарунак — не абмініце такой магчымасці.
Уваход вольны.
Арганізатары






