BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі Зянона Пазьняка ў Беластоку

8 лютага ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі-інтэрв’ю Зянона Пазьняка “СТАЦЬ У ПРАЛОМЕ МУРА”, якая апошнім часам у цэнтры ўвагі шмат якіх чытачоў-беларусаў. Гэта вялікае інтэрв’ю (330 ст.) запісанае журналістамі ў 2013-14 гг. аб падзеях другой паловы ХХ стагоддзя, сведкам і ўдзельнікам якіх быў Зянон Пазьняк.

Выступы Паўла Усава і Зянона Пазьняка аб сучасным палітычным стане і перспектыве Беларусі.

Магчымасць задаць пытанні выступоўцам, а таксама набыць кнігу з аўтографам аўтара.

КАЛІ: 8 лютага (нядзеля), 13:00.

ДЗЕ: Św. Rocha 5, lokal 32, Białystok, прастора “Новая Зямля”

Арганізатары: — Таварыства Беларускай Мовы ў Беластоку.