Беларуская мастачка Святлана Баева прэзентуе ў Варшаве свой праект “Мерыдыян”. Падзея адбудзецца 12 красавіка на пляцоўцы “Прастора” (Hoża 41).

Пра канцэпцыю імпрэзы распавядае творца:
– Я прадстаўлю некалькі карцін і некалькі відэа з музыкай, якую зрабіў Піт Паўлаў.
РР: Як менавіта абіраліся гэтыя творы?
– На самой справе не адбіраліся, гэта працэс доўгі, які доўжыцца ўжо на працягу некалькіх год. Ён звязаны з месцамі, у якіх я была і з месцам, адкуль усё пачалося, дзе я натхнілася на стварэнне гэтага праекта. Гэта Пулкаўская абсерваторыя, яе руіны, у якіх я рабіла свой дыплом.
Плануецца, што музыка Піт Паўлаў таксама возьме ўдзел у вернісажы. Пачатак імпрэзы ў 18:00.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя