14 снежня ў беластоцкім хабе „Новая Зямля” (ul.Św. Rocha 5/32, уваход з падворку) адбудзецца сустрэча з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя яе кнігі „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці”. Пачатак 17.00.

У кнізе – збор cямi гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.
Ганна Кандрацюк апублікавала сем кніг: „W stronę Tarasiewicza” (2002), „Царская трызна” (2007), „Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” (2010), „Bіałoruś. Miłość i marazm” (2013), „Па Прыпяці па Нобель” (2017), „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” (2022), „Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” (2025).
Яе кнігі і апавяданні перакладзеныя на польскую і англійскую мовы.
Лаўрэатка літаратурных прэмій імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча.
Арганізатары






