BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя праекта «Беларускія Магістраты» ў Варшаве

У аўторак, 25 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя праекта «Беларускія Магістраты».

Дата: 25 чэрвеня. Час: 18.30 (час мясцовы). Месца: Imaguru Startup HUB, Twarda 14/16, Варшава.

Распавядуць:

якія праекты падтрымліваюць Магістраты цяпер;

 які магістрат будзе наступны; 

як можна ўплываць на выбар праектаў для магістратаў. 

А вы зможаце спытацца, што гэта агулам за цуда-юда такое — Беларускія Магістраты, чым гэты праект адрозніваецца ад іншых збораў сродкаў, і агулам задаць любыя пытанні. 

А яшчэ абяцаюць расказаць пра планы запуску першага пастаяннага магістрата «Кніжны магістрат». 

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары