BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя праграмы «Беларусазнаўства» ў Вільні

У панядзелак, 14 красавіка, Інстытут беларускае мовы і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве запрашаюць на прэзентацыю праграмы «Беларусазнаўства» і дыскусію па тэме.

Незалежныя даследчыкі пры падтрымцы Central Project Management Agency (CPVA) падрыхтавалі праект праграмы курсу «Беларусазнаўства», які разлічаны на тых, хто вывучае беларускую мову як замежную, і на беларусаў, якія асэнсоўваюць сваю ідэнтычнасць.

Сустрэча будзе цікавая і тым, хто хацеў бы прайсці падобны курс, і тым, хто хацеў бы яго выкладаць.

Дзе: autinių mažumų namai (Raugyklos g., 25). Пачатак: 14:00

Прыходзьце абмеркаваць вынікі нашай працы і выказаць свае заўвагі і прапановы!

Уваход вольны.

Арганізатары