У панядзелак, 16 снежня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя складанкі навагодніх песень для дзяцей «Гэй ты, братка Новы Годзе».

Дата: 16 снежня. Час: 17.30 (час мясцовы)э
Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава.
Анлайн далучыцца ўкладальніца спеўніка Таццяна Грыневіч-Матафонава, а таксама бард Сяржук Сокалаў-Воюш, які напісаў словы для трох песень са складанкі.
Спадарыня Таццяна на працягу некалькіх гадоў збірала матэр’ялы для гэтай складанкі, выконвала кожную песню сама.
Пра гэта, а таксама пра сваё цяперашняе жыццё ў Стамбуле яна раскажа пад час імпрэзы.
Пра свой удзел у праекце распавядзе таксама спадар Сяржук.
Уваход вольны.
Арганізатары