BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя Статута ВКЛ у Варшаве

У пятніцу, 21 лютага, Цэнтр новых ідэй ладзіць у Варшаве Статутную зборку.

Вас чакае:

Прэзентацыя экзэмпляра Статута ВКЛ 1588 года і аповед пра яго пошукі

Гульня тронаў па-беларуску: як прымалі Трэці Статут

Гісторык Андрэй Радаман распавядзе аб таямніцах прыняцця Статута 1588 года і аб ягоным месцы ў беларускай гістарычнай памяці.

Прававая пераемнасць

Мікіта Адашчык
 з Юрыдычнага гуртка распавядзе на рэальных кейсах, у чым розніца ў разуменні дабра і справядлівасці паміж законатворцамі ў XVI стагодзі і ў сёняшняй Беларусі.

 Нэтворкінг і дыскусіі

Прыходзьце паслухаць пра мінулае, якое ўплывае на нашу будучыню, даведацца пра працу праекта «Maldzis» і Юрыдычнага гуртка і добра правесці час.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары