BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг» у Варшаве

У суботу, 31 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) адбудзецца прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг», а таксама сустрэча з «забароненым» аўтарам, гісторыкам Алесем Смаленчуком. Пачатак 15.00.

Прэзентуе выставу старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Алесь Смаленчук прапануе паразважаць на тэму «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг», паглядзець на забарону кніг як на ўстойлівую палітычную і гістарычную практыку.

Чаму кніга застаецца пагрозай для аўтарытарнай улады? Якія тэмы, словы і інтэрпрэтацыі гісторыі выклікаюць найбольшы страх? І што насамрэч стаіць за спробамі забараніць чытанне?

Асобнае месца ў размове зойме асабісты досвед аўтара: пад забаронай яго кніга «“Вызваленыя” і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў».

Уваход вольны.

Арганізатары