BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыйны тур Уладзіміра Арлова па пяці сталіцах

Пісьменнік Уладзімір Арлоў і выдавец, кіраўнік фонду «Kamunikat.org» Яраслаў Іванюк накіроўваюцца з кнігамі ў прэзентатыўны тур па Літве і Скандынавіі.

Вандроўка пачынаецца з Вільні, дзе сёння Уладзімір Арлоў прачытае лекцыю пра феномен жанчын у беларускай гісторыі “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш”.

Кажа Яраслаў Іванюк:

Гэта будзе такі тур па пяці сталіцах. Пачынаючы ад пятніцы мы наведаем Вільню, Стакгольм, Осла, Капенгаген, Берлін і будзем яшчэ ў Познані.

У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…» Там удзельнікаў чакае дыскусія на тэму «Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?» А таксама прэзентацыі кніг Уладзіміра Арлова.

Стакгольм
Кнігарня Interbok, Hantverkargatan 32, Stockholm
13 кастрычніка, 18:00

Осла
15 кастрычніка, 18.00-19.30
Litteraturhuset Oslo, sal Kverneland

Капенгаген
17 кастрычніка, 18.00
Beladania Culture Society

Беларускае Радыё Рацыя