BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыём заявак ад выдаўцоў на падтрымку перакладаў з польскай

Польскі Інстытут Кнігі абвяшчае прыём заявак на Перакладчыцкую праграму ©POLAND 2026.

З 5 лютага да 31 сакавіка 2026 году выдаўцы могуць падаваць заяўкі на фінансаванне перакладаў польскай літаратуры, паведамляе Прастора польскай культуры.

кнігі

Перакладчыцкая праграма ©POLAND падтрымлівае выданне польскіх кніг на іншых мовах — ад мастацкай і дакументальнай літаратуры да гуманістыкі, гісторыі, кніг для дзяцей і моладзі, а таксама коміксаў.

Толькі ў 2025 годзе было прафінансавана 178 перакладаў, а з пачатку існавання праграмы — амаль 4000 кніг.

Прыём заявак працягваецца да 31 сакавіка 2026 году.
Вынікі будуць абвешчаныя да канца ліпеня.

Падрабязнасці і форма заяўкі на сайце Інстытута Кнігі — www.instytutksiazki.pl.