BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Прыгоды дыялектолага»: прэзентацыя кнігі Міраслава Янковяка ў Познані

У межах  Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA кафедра неафілалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (UAM) запрашае ўсіх зацікаўленых на сустрэчу з беларускім дыялектолагам Міраславам Янкавякам.

-Перадусім, прамоцыя беларускай культуры, беларускай мовы. Магчымасць прэзентаваць падчас “Прадмовы” ў Познані беларускую дыялекталогію. Праца дыялектолага вельмі цікавая, яна дае не толькі вялікія веды, але і магчымасць размаўляць з людзьмі, вучыцца ад людзей. Такіх асоб, як я, засталося рэальна пару чалавек.

Падчас сустрэчы з аўтарам можна будзе набыць кнігу «Беларускія гаворкі Латвіі як прыклад лексічнай спадчыны балцка-славянскага памежжа», у якой даследуецца лексічная традыцыя беларускамоўных супольнасцяў Латвіі і яе сувязь з гісторыяй рэгіёна. Таксама Міраслаў Янковяк распавядзе пра сёлетнія дыялектычныя даследванні беларускай мова на Падляшшы.

Імпрэза адбудзецца 8 лістапада, аб 11-й.

Адрас сустрэчы ў Познані: UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка А (аўд.С2), 11.00-11.50.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя