Журналіст Радыё Свабода і былы палітвязень Алег Груздзіловіч прадставіў сваю кнігу вершаў «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» у беластоцкай «Новай Зямлі».
Кнігу выдаў Фонд Камунікат і яго кінаўнік Яраслаў Іванюк лічыць кнігу — «першай кнігай вершаў па беларуску, што напісаныя за кратамі».
– Здаецца першая кніга пра турму для дзяцей, якая фактычна ўзнікла ў самім зняволенні. Таму што аўтар Алег Груздзіловіч былы палітвязень, журналіст «Радыё Свабода». Гэтыя вершы і малюнкі рэальна рабіў на Валадарцы. Гэта трэба распавесці сваім унукам.
Па словах аўтара кнігі Алега Груздзіловіча ўнукі былі самі зацікаўленыя ў такой кнізе:
– У мяне іх пяцёра ўжо. На той момант, калі я пачынаў пісаць кнігу было чацьвёра. Калі выйшаў з калоніі, нарадзіўся яшчэ пяты. Яны на адным малюнку нават ёсць. Тры з іх ад аднаго сына – Ева, Сафія і Кастусь. І вось я напісаў ім першы верш пра дзядзю Віцю, умоўнага вязня Валадаркі. Пра тое, што там адбываюцца дзіўныя рэчы з перадачамі. Як праз кармушку вылазяць памідоры, гуркі, цыбуля, проста з кармушкі вылазяць.
На беластоцкай сустрэчы, апроч вершаў, Алег Груздзіловіч таксама прадставіў свой «турэмны дзённік», што выдадзены ў бібліятэцы «Радыё Свабода».
Беларускае Радыё Рацыя