Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча адбудзецца сёння, 28 лістапада, у Беластоку, у хабе «Новая Зямля», у 18:00. Кніга ўключае вершы і малюнкі былога палітвязня і журналіста «Радыё Свабода» Алега Груздзіловіча, які ў снежні 2021 года быў арыштаваны за асвятленне пратэстаў у Беларусі. Кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат.орг».

Старшыня фонду «Камунікат» Яраслаў Іванюк распавядае:
– Мы вырашылі акрэсліць жанр гэтай кнігі як кніга для дзяцей з дарослымі. Тут таксама ёсць каментары Алега Груздзіловіча напісаныя ўжо пасля выхаду з валадаркі, пасля выхаду з турмы. А таксама ёсць уступ псіхолага, Вольгі Вялічкі якая піша, што пра турму дзецям таксама трэба расказваць. Бо яны ў любым выпадку і так пра турму даведаюцца, лепш перадаваць ім праўду самаму.
Алег Груздзіловіч сваёй віны не прызнаў і быў асуджаны на 1,5 года зняволення. Пакаранне адбываў у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калоніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра вязня дзядзьку Віцю, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Груздзіловіч стварыў на Валадарцы для сваіх унукаў.
Беларускае Радыё Рацыя