Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку запрашае на сумеснае святкаванне традыцыйнага свята Багач. Яго прынята зваць святам ураджаю, калі канчаецца жніво і кожны гаспадар можа ацаніць, з чым будзе зімаваць.

21 верасня, 14:00 у Падляшскім музеі народнай культуры, ul. Leśna 7, Wasilków. Будынак школы з вёскі Калінова-Солькі.
Удзельнікі на пароль “Багач” уваходзяць бясплатна.
Напярэдадні Багача можна прыняць удзел у майстар-класах традыцыйнага спеву “Песні Беласточчыны. Частка IV. Вясельныя песні і прыпеўкі” (Мерапрыемства рэалізавана ў межах праекту “Галасы падляшскай традыцыі”, дафінансаванага са сродкаў Міністра культуры і нацынальнай спадчыны, якія паходзяць з Funduszu Promocji Kultury Państwowego Funduszu Celowego.)
Падрабязней пра мерапрыемства тут:
https://fb.me/e/3BFlNWYW2
Багач адзначаюць падчас восеньскага раўнадзенства, 21 верасня. Свята зафіксаваў Адам Багдановіч, бацька паэта Максіма Багдановіча.
На свята бралі Багач, пасудзіну з жытам, у сярэдзіну якога ставілі свечку — сімвал святла і сонца. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. У хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства збан з жытам і запаленай свечкай абносілі па ўсёй вёсцы ад хаты да хаты і вакол статка. Потым Багач пераносілі ў іншую хату, дзе яго захоўвалі цэлы год.
Багач па часе супадае з рэлігійным святам Нараджэння Багародзіцы.
Што вас чакае:
-абрад Багача;
-падляшскія і беларускія жніўныя спевы;
-Капэла Бліска;
-пачастунак за агульным сталом
Што ўзяць з сабой:
-прысмакі для агульнага стала;
-жменю зерня: жыта, ячмень, авёс, проса;
-зручны абутак і адзенне да танцаў.
Паводле прэс-рэлізу






