BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прысуд удзельнікам Tor Band пакінулі без зменаў

Палітзняволеныя музыкі паспрабавалі абскардзіць вырак, аднак цяпер прысуд набыў законную сілу. Пра гэта паведаміла Гомельская ТВ, зазначыўшы, што музыкаў асудзілі «за песні».

Фота: YouTube

Нагадаем, што Tor Band затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Летась 31 кастрычніка абвінавачаным агучылі вырак: Дзмітры Галавач – 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу, Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў, Андрэй Ярэмчык – 7,5 годоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых.

Прысуд ім абвясціў суддзя Гомельскага абласнога суду Сяргей Салоўскі. Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

Па стане на 18 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1410 чалавек, рэальная колькасьць нашмат большая.

Беларускае Радыё Рацыя