BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызналі «экстрэмісцкімі» тры кнігі Паўла Севярынца

20 чэрвеня суд Кастрычніцкага раёна Менска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кнігі палітзняволенага Паўла Севярынца, піша «Вясна».

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя кніга «Каменнае сэрца» — зборнік апавяданняў, напісаных Севярынцам падчас папярэдняга зняволення, «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла».

Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года пасля акцыі на Камароўскім рынку ў Менску. Пасля гэтага суд пяць разоў запар прызначаў яму па 15 дзён арышту, а пасля супраць яго завялі крымінальную справу.

У траўні 2021 года Севярынца прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках (артыкул 293 КК).