BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Kołowrotek» у Пухлах: мастацтва, прырода, гісторыя за дзень

Чарговы дзень фестывалю «Kołowrotek» у вёсцы Пухлы стаў сапраўдным святам супольнасці, сузірання і адпачынку.

Удзельнікі пачалі раніцу кветкавым шпацырам да ракі разам з Майрай Вайцяховіч, вядомай сваімі кветкавымі мандаламі. Пасля адбылася культурная вандроўка з Міраславам Стэпанюком — аўтарам і ахоўнікам ландшафтавай спадчыны Падляшша, які правёў гасцей праз знакавыя мясціны вакол Пухлаў:

– Рэалізуем у рамках праекту «Kołowrotek» культурны шпацыр, або наведванне нашых цікавых аб’етаў архітэктуры, але таксама былі над рэчкай. Расказваем турыстам, гаворым пра гісторыю, пра традыцыі, пра архітэктуру.

У нядзелю, 27 ліпеня, фестываль «Kołowrotek» перанясецца ў вёску Сацы, дзе ўдзельнікаў чакае насычаная праграма: выстава тканін, кулінарны прыпынак з бабчынымі стравамі, спевы і аповеды. Акрамя гэтага ў Трасцянцы а 12-й адбудзецца спаткаванне з Віктарам Стахвюком і яго гасцямі — гуртом Souvenir.

Беларускае Радыё Рацыя