Беларускі гурт J:Морс выступіў у Варшаве ў апошні вечар лета, 31 жніўня. А хутка ў музыкаў пачнецца і студыйная праца.

Пра яе, а таксама эмоцыі ад акустычнага канцэрту распавёў лідар калектыву Уладзімір Пугач:
-У нас у студыі работа пачынаецца 4 верасня, будзем пісаць новы матэрыял. Я вырашыў зрабіць саўндтрэк да спектаклю “Зэкамерон”, які мы граем ужо амаль што год з купалаўцамі, там восем, падаецца, песень маіх. І я вырашыў гэта ўсё запісаць і выдаць як саўндтрэк. Спяваць будуць акторы разам са мной, як і на спектаклі.
Акрамя таго, цягам бліжэйшых месяцаў плануецца і паказ тэатральна-музычнай пастаноўкі “Зэкамерон”. Імпрэзы пройдуць у Варшаве, Беластоку і Любліне.

Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






