Беларуская Рада культура разам з іншымі прадстаўнікамі творчай супольнасці Беларусі абвясціла Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай, каб сабраць сродкі для падтрымкі дзяячкі ў цяжкой сітуацыі. Намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая запэўніла, што акрамя сабраных сродкаў, Рада шукае і дадатковыя магчымасці для дапамогі Ніне:
— Працуем ў трох кірунках. Першы — Тыдзень салідарнасці, які мы абвясцілі, паможа сабраць тэрміновыя сродкі на тое, каб ужо цяпер аплаціць апекуна, найм кватэры і таксама псіхалагічную помач, бо сапраўды такую сітуацыю складана прыняць і справіцца з ёй. Другі кірунак — гэта пошук міжнародных арганізацый, якія непасрэдна працуюць з БАС, нейкі хоспіс аплаціць. І трэці кірунак — правесці выставу, на якой будзе продаж і аўкцыён працаў не толькі Ніны, але і іншых мастакоў.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мастачка Ніна Маргаева 2 гады таму з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны. У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На дадзены момант гэтая хвароба з’яўляецца невылечнай.
- https://www.kawalek-nieba.pl/nina-margaeva/?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTAAAR3dBIN6bIPBusWT7FPsozA9dcF38ZhrJZzthfSE5UCQhPhawMsKH5-mqfw_aem_BRoph6ws5f-2wWmK6eOg8Q
- https://byculture.org/donate
Беларускае Радыё Рацыя