BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры 12 лютага запрашае на лекцыю “Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча”.

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Яго імя вядома ў розных кутках зямнога шара, а паэзія гучыць на дзясятках моў свету. Гісторыя ж роду і сваякоў слыннага паэта не менш цікавая за сюжэты яго твораў.

У дзень хросту будучага класіка, на першай сёлетняй лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” ёсць нагода разабрацца з яго радаводнымі таямніцамі.

Даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” Зміцер Юркевіч раскрые загадкі:

-Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
-Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
-Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
-Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
-Праўдзівая гісторыя продкаў па кудзелі – роду Маеўскіх, з якога паходзіла маці паэта.
-Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе.