BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Радыёкропка»

«Радыёкропка» – такую назву атрымаў дэбютны альбом «Познаньскага спеўнага сходу», заснаванага прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Гаворыць дырыжор хору Ілля Сініца:

– Канцэпцыя ў тым, што гэта пэўная кропка, з якой вяшчаюцца гэтыя песні, якія аб’ядноўваюць беларусаў як у Беларусі, так і за межамі. Бо мы мелі, напрыклад, “Грай” “Ляпіса Требяцкога”, мы мелі “Сонца нам дапаможа”. І вось яно паціху пачало назапашвацца – “Простыя словы”, “Калыханка”. І мы ўбачылі, што гэта ўпісваецца ў нейкі агульны канцэпт такіх песень, якія звычайна не гучаць у харавой апрацоўцы, але пры гэтым упершыню ў маёй харавой апрацоўцы яны гучаць у выкананні нашага хору.

«Радыёкропка» «Познаньскага спеўнага сходу» выйдзе да канца году. Хор адкрыты для прапаноў і новых удзельнікаў.

“Простыя словы” ў выкананні «Познаньскага спеўнага сходу»:

Цалкам матэрыял:

«Познаньскі спеўны сход»
«Познаньскі спеўны сход»

Беларускае Радыё Рацыя