BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Радзіма” і “Атаман-барабан”

Цікавую серыю кніг для дзяцей “Ветрачок” распачаў менскі выдавец Раман Цымбераў. Нядаўна з друку выйшлі дзве цудоўныя кнігі для юных чытачоў. Гэта кніга выбраных дзіцячых вершаў “Радзіма” Дануты Бічэль і кніга апавяданняў пра свойскіх жывёл Уладзіміра Ягоўдзіка “Атаман-барабан”.

У кнігу “Радзіма” старэйшыны беларускай літаратуры Дануты Бічэль уключаны найлепшыя дзіцячыя вершы, напісаныя паэткай на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. “Творы ўзнаўляюць перад юным чытачом цікавосткі навакольнага свету і прыгажосць нашай мовы”, гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Кнігу “Атаман-барабан” Уладзіміра Ягоўдзіка склалі дасціпныя апавяданні, якія распавядаюць пра свойскіх жывёл, што існуюць побач з людзьмі. Усе яны цікавыя, маюць свой адметны нораў, а галоўнае – чакаюць нашай спагады і дабрыні.

Выданне беларускамоўных кніг для дзяцей даволі своечасовае. Таму што амаль усе кніжныя крамы Беларусі завалены расейскімі дзіцячымі кніжкамі. Колькасць кніг для дзяцей на беларускай мове ў крамах Беларусі можна пералічыць на пальцах. Такая сітуацыя і ў бібліятэках.

Вельмі добра і тое, што кніжкі афармілі маладыя беларускія таленавітыя мастакі Аляксандра Адамовіч і Любоў Максімава.

Беларускае Радыё Рацыя