BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Радзіва Прудок» Андруся Горвата можна слухаць на Audiobooks.by

Audiobooks.by прадстаўляе ў сваёй бібліятэцы аўдыякнігу «Радзіва Прудок» Андруся Горвата.

Фота: oz.by

“Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Гэта аўдыекніга пра чалавека, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі. Гэтая аўдыёкніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэтая кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе”, – гаворыцца ў анатацыі да аўдыёкнігі.

Дзённік «Радзіва Прудок» Андрусь Горват пісаў тры гады. Да пераезду ў вёску ён працаваў журналістам і дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. З гэтага і пачынаецца дзённік, які атрымаў некалькі прэстыжных літаратурных прэмій.