BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Ракіта» Уладзіміра Гайдука — паэзія з сэрца Тарнопаля

У вёсцы Тарнопаль успамінаюць паэта Уладзіміра Гайдука — чалавека, чыя творчасць была прасякнутая любоўю да роднай зямлі і глыбокай адданасцю маці. Асноўныя тэмы яго паэзіі — прывязанасць да бацькаўшчыны, да вясковага ладу жыцця, да каранёў, з якіх вырастае чалавечая душа.

Кажа жыхар Тарнопаля Міхал Бельскі, які асабіста ведаў паэта:

– Таленавіты чалавек быў, быў яшчэ такі Целушэцкі з Ляўкова. Па-своему ён увесь час гаварыў, бо тут мы ўсе гаворым па-своему. Да царквы хадзіў.

Паводле Міхала Бельскага, некаторыя вяскоўцы яшчэ ў 2015 годзе прапаноўвалі назваць адну з вуліц Тарнопаля ў гонар Уладзіміра Гайдука. Аднак прапанова не была падтрымана ўсімі:

– Ужо хацелі зрабіць вуліцу. Але мы не згадзіліся. Бо калі змяняць назву вуліцы, то трэба ўсе дакументы мяняць. Калі б яны гэта зраілі бясплатна, то добра. Але як плаціць, то мы адмовіліся.

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёсцы Тарнопаль. Дэбютаваў у 1957 годзе на старонках газеты «Ніва» з вершамі на беларускай мове. Быў сябрам Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Першым выйшаў зборнік вершаў «Ракіта» (1971). Аўтар кніг “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1998), “Полымя роднае” (Беласток, 2010). Пахаваны на старых праваслаўных могілках ля вёскі Новае Леўкова.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя