BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Арлоў у Варшаве

У пятніцу і суботу, 24 і 25 траўня, у Scena Chmielna зайграе канцэрт у двух аддзяленнях Раман Арлоў.

Дата: 24 і 25 траўня. Час: 19.30 (час мясцовы). Месца: Scena Chmielna, Nowy Swiat 27a, Варшава. 

Будуць і вядомыя песні з рэпертуару J:Морs і «Ў нескладовае», і абсалютна новыя песнi. 

Пасля антракту вас прывітае Боб Цыбульскi — альтэр эга Рамана Арлова, малады эмiграцыйны артыст, якi на злобу дня стварыў праграму аўтарскiх рымэйкаў з лiтаратурным перакладам на беларускую мову. 

У рэпертуары — Бiтлз, Фрэнк Сiнатра, Элвiс Прэслi, Чабi Чэкер ды многiя iншыя. 

Таксама прагучаць аўтарскiя нумары Боба Цыбульскага на ангельскай мове ў жанры дарк-кантры. 

Уваход на канцэрт вольны, данаты артыстам вітаюцца.

Арганізатары