BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Арлоў выступіць 19-га ліпеня на тэрасе Scena Chmielna

Беларускі музыка Раман Арлоў выступіць у пятніцу, 19-га ліпеня, на тэрасе Scena Chmielna. Такія канцэрты сталі для артыста ўжо традыцыйнымі.

Пра найбольш адметныя з іх творца распавёў нашаму радыё:

– У мяне з’явіліся ў якасці данатаў еўра, з’явіліся англійскія фунты, гэта як мінімум вельмі прыкольна. Была англійская кампанія, з якой мы спявалі «Oasis», Tinu Turner, быў гішпаніскі хлопец, з якім мы таксама доўга не маглі развітацца, гадзіны паўтары, напэўна, сядзелі, была нейкая польская спявачка, якая таксама сядзела вельмі доўга і потым пачала спяваць сама. Футбольныя фанаты прыходзілі, сядзелі, скажам так, англійскія каверы – гэта для іх якраз нармальная тэма.

Пачатак імпрэзы Рамана Арлова – у 19:30.

Беларускае Радыё Рацыя