BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Арлоў з канцэртам у Вільні

Сёння ён грае ў дворыку Цэнтра беларускай культуры і супольнасці. Музыка не стамляецца ездзіць па культурных цэнтрах беларускіх дыяспар у Польшчы і Літвы і даваць канцэрты. Раман Арлоў лічыць, што жыццёвыя складанасці, якія паўсталі ў беларускіх музыкаў, што былі вымушаны пакінуць Радзіму, павінны толькі спрыяць творчасці:

– Беларусам трэба дзейнічаць, ні заўтра, а сёння. Беларусам трэба глядзець, што атрымліваецца, што прадаецца, і, канешне, быць шчырымі. А ўвогуле, калі цяжка, я ведаю па сабе, усе асноўныя песні напісаныя, калі цяжка. Так кажуць пра блюз, у прынцыпе і пра рок-музыку можна сказаць. Блюз, як і добрая песня, гэта калі добраму чалавеку кепска. Вось, калі ласка, стварайце, зараз ідэальная сітуацыя.

Раман Арлоў — кампазiтар, адзiн з заснавальнікаў легендарных J:MORS. Аўтарства шмат якiх хiтоў J:MORS належыць Раману. І, канешне, яны, прагучаць на канцэрце, які адбудзецца сёння па адрасе Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Vilniaus, 20. Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход — данат ад 10 еўра.

Беларускае Радыё Рацыя