BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча выйшаў у нямецкім перакладзе

У выдавецтве Voland&Quist выйшаў раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча на нямецкай мове ў перакладзе Томаса Вайлера.

«Мы чакалі яе тры гады — і вось яна прыехала з друкарні. Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Эўропу», — падзяліўся радаснай навіной на сваёй старонцы ў Фэйсбук Альгерд Бахарэвіч.

Першая прэзэнтацыя рамана адбудзецца 22 лютага ў Literaturhaus Berlin. Таксама прэзентацыі нямецкай версіі рамана плануюцца ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.

Раман «Сабакі Эўропы» быў выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў. У 2022 годзе кніга «Сабакі Эўропы» была прызнаная беларускімі ўладамі экстрэмісцкай.