Беларускі сатырычны раман Аляксандра Чарнухі «Свінні», у якім згадваюцца пратэсты 2020-га, выйшаў на гэтым тыдні ў фармаце аўдыёкнігі.

«Бадай, гэта самы доўгі праект, які я рабіла», – распавяла прадзюсарка праекту Крысціна Дробыш.
— Думка прыйшла мне. Я помню, калі выйшлі „Свінні“, я купіла расейскамоўную версію, прачытала і зразумела, што мае быць аўдыёверсія. Спярша праца мелася быць акурат над расейскай версіяй, а потым справа зацягнулася праз розныя прычыны, і відаць, каб дачакацца беларускай версіі кнігі. Яе мы і ўзялі. Для мяне гэта было нашмат лепшым варыянтам, чым па-расейску.
Кнігу агучвалі Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш, Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш. Гукарэжысёр – Аляксандр Зелянеўскі. Перакладам рамана з расейскай на беларускую займаўся Алесь Плотка.

Паслухаць кнігу можна бясплатна на сайце audiobooks.by і на іншых пляцоўках: https://mssg.me/svinni
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя