Для сумеснага музыцыравання і выступаў у Вільні капэла Homan шукае аматараў і аматарак, прафесійных вакалістаў і вакалістак, музыкаў-інструменталістаў ды інструменталістак. Рэпетыцыі адбываюцца 2 разы на тыдзень.

Калектыў складаецца як з прафесіяналаў, так і з аматараў, – пра бягучую дзейнасць распавёў адзін з стваральнікаў Мікалай Семянчук:
– Наша беларуская аматарская капэла «Homan», зараз мы засяроджаныя на падрыхтоўцы да будучага канцэрту прысвечанага творчасці Станіслава Манюшкі і Фларыяна Міладоўскага. Гэта заснавальнікі Таварыства Святой Цэцэліі, быў такі агульнаеўрапейскі рух у 19 ст., і на тэрыторыі трох дзяржаў, то бок у Рэчы Паспалітай гэты рух узначалілі Манюшка і Міладоўскі.
Капэлу Homan заснаавалі два кіраўнікі, дырыжоры і стваральнікі: Мікалай і Вольга Семянчукі. Усе заняткі бясплатныя.
Беларускае Радыё Рацыя






