BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэгі-гурт Botanic project адзначыў сваё паўналецце канцэртам

Беларускаму рэгі-гурту Botanic project споўнілася 18 год. У гонар даты музыкі зладзілі вялікі канцэрт ў клубе Scena Chmielna. Спецыяльным госцем імпрэзы выступіў Murovei, з якім артысты запісалі сумесную кампазіцыю “Заново”.

Пра падзею і важны ўзрост калектыву распавялі яго ўдзельнікі Клім і Кеша:

Пераходная дата для чалавека, чалавек робіцца ўжо дарослым, адказвае за свае ўчынкі. Яму ўжо больш дазваляецца, ён ужо мае больш правоў і абавязкаў. І вось мы дайшлі да гэтага моманту таксама.

Хацелася б закончыць работу над нашым новым альбомам, таму што ён вельмі добры. Гэта будзе цікавы эксперымент. Не такі, як мы рабілі раней, хіп-хопавы. А больш для ўсіх – для мамаў і татаў. Там будзе 8 песень. Я думаю, што нашыя слухачы будуць прыемна здзіўлены.

Дакладную дату выхаду новага альбому музыкі пакуль не называюць, але плануюць, што рэліз адбудзецца бліжэйшай зімой ці вясной.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя