Беларускі рэгі-гурт “Botanic project” зладзіць у Варшаве вялікі канцэрт. Імпрэза будзе прысвечаная Дню нараджэння сусветна вядомага музыкі Боба Марлі.

“Для нас такая падзея – ужо добрая традыцыя”, – кажа ўдзельнік “Botanic project” Клім Малажавы.
-Для нас гэта традыцыя цягам ужо 30 гадоў. Мы з павагай і пашанай ставімся да гэтага артыста, вялікага музыканта, культурнага дзеяча. Гэта вялікі чалавек з вялікай літары.
Падчас канцэрту прагучаць аўтарскія трэкі гурта “Botanic project”, а таксама кавер-версіі песень Боба Марлі. Спецыяльны госць падзеі – Yura Arkesov.
Імпрэза пройдзе 10 лютага ў клубе Scena Chmielna.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя