BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэгі-гурт Botanic Project зладзіў у Варшаве канцэрт памяці Боба Марлі

Беларускі рэгі-гурт Botanic Project зладзіў у Варшаве традыцыйны канцэрт, прымеркаваны да Народзінаў ямайскага артыста Боба Марлі. Сёлета творцу магло б споўніцца 80 год.

“Яго творчасць можна адкрываць бясконца”, – распавялі ўдзельнікі Botanic Project Клім і Кеша.

-Бязмежная павага, якая з кожным годам толькі расце. Кожны раз – гэта нейкае новае адкрыццё.

Калі займаешся музыкай прафесійна, разумееш, як складана на двух-трох акордах, як гэта рабіў Марлі, ствараць падобныя мелодыі, падобны пасыл. Калі няма чаго паслухаць, заўсёды ратуюць альбомы Боба Марлі.

Канцэрт гурта Botanic Project адбыўся пры поўнай зале ў клубе Beer Station Praga. Цягам падзеі музыкі выканалі творы не толькі Боба Марлі, але і аўтарскія.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя