«Каменны век», «Князь Вітаўт» – такія назвы маюць дзве часткі новага праекту «Гісторыя Беларусі ў стылі рэп», якія выконвае беларускі рэпер Вожык (Зміцер Зайко).

На думку выканаўцы, такі праект з’явіўся ўпершыню ў беларускай музыцы:
– Такіх аналагічных праектаў амаль і не было – і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расеі. Ведаю, што нейкі падобны праект быў у Літве. Але адметнасць менавіта гэтага праекту ў тым, што акрамя таго, што я самы праслухоўваемы беларускі рэпер, я яшчэ практыкуючы гісторык-педагог.
Музыка перакананы, што гэты праект нельга параўноўваць з песняй «Гісторыя Беларусі за 5 хвілін», якая была падрыхтавана «Будзьмай Беларусамі» больш за 10 год таму.
– Праект «Гісторыя Беларусі за пяць хвілін» меў хутчэй папулярызатарскую функцыю. Гэта мала звязана з сур’ёзнай гісторыяй. Тут праект больш глыбокі, і я спадзяюся, калі ён дойдзе да свайго лагічнага фіналу, то людзі, якія цікавяцца гісторыяй, змогуць за кароткі час назапасіць важны масіў інфармацыі, які дазволіць ім лепш разумець гісторыю Беларусі, таму што з гэтым зараз відавочная праблема.
Спадар Зміцер плануе выпусціць больш за 20 частак гэтага музычнага праекту, таму плануе ўжо ў бліжэйшы час шукаць дадатковае фінансаванне.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






