
У Гайнаўцы ў Беларускім музеі і асяродку культуры пройдзе другая частка сёлетняга рок-фестывалю “Музыка без засцярог”. Традыцыйна на сцэну Мазаікарні выйдуць як польскія, так і беларускія рок-выканаўцы. Гаворыць шматгадовы арганізатар фестывалю – Томаш Ціханюк:
– Больш за 20-ць гадоў таму я захацеў рэалізаваць такі фестываль, такі канцэрт пад назвай “Музыка без засцярог”. Каб паказаць людзям, паказаць публіцы, польскамоўнай, беларускамоўнай, палякам і беларусам, што музыка можа яднаць. Канцэрт адбудзецца 18-га кастрычніка. Мы пастараемся, каб на гэтым канцэрце зайгралі польскамоўныя і беларускамоўныя зоркі.
Гэтым разам у фестывалі “Музыка без засцярог” прымуць удзел наступныя гурты GPAKT з Сувалак, KUNDLE з Алецко, BŁĘKITNY NOSOROŻEC з Гайнаўкі, TZN XENNA з Варшавы і гурт VOLSKI з Варшавы ды Менску.
Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






