Бярозаўскі рок-гурт :B:N: даў вялікі электрычны канцэрт у Варшаве. Імпрэза была прысвечаная 25-годдзю бэнду. “Для нас гэта важная дата”, – распавядаюць удзельнікі калектыву Vicky Fates і Алесь Лютыч:
Алесь Лютыч: 25 год – як два дні.
Vicky Fates: Гэта доўгі тэрмін, адказны для нас. Але файна, што гурт існуе, робіць шмат чаго, і гэта азначае, што ўсё было недарма.
Алесь Лютыч: Праз усялякія перашкоды, праз жыццёвыя цяжкасці мы працягваем далей граць, рабіць новыя песні, неяк стараемся прасоўваць сябе наколькі магчыма.

Канцэрт гурта :B:N: адбыўся на пляцоўцы Scena Chmielna.
Спецыяльным госцем імпрэзы выступіў Vinsent.
Цалкам матэрыял:













Беларускае Радыё Рацыя






