Бярозаўскі рок-гурт :B:N:, музыкі якога цяпер жыве ў Лодзі, рыхтуе альбом “20+”. Рэліз будзе прысвечаны грамадска-палітычным і не толькі падзеям у Беларусі з 2020-га года. Таксама чакаецца візуальная падтрымка лонгплэю.

Распавядае лідар калектыву Алесь Лютыч:
– Мы размаўлялі яшчэ з адным рэжысёрам. І ёсць у нас задумкі, каб зрабіць кліп на песню «Сэрцы балючыя». Яна таксама з новага альбому. Гэта будзе фіт з рэперам, не в Вінцэнтам. Пабачыце гэта самі і пачуеце. Вельмі кайфовая песня, вельмі «смачна» і раздумлівая адначасова.
Цяпер музыкі працягаюць збор у падтрымку альбома. Падтрымаць яго можна праз Patreon: https://www.patreon.com/c/BiazNazvy/posts
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






