BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рок-гурт Volski зладзіў вялікі калядны канцэрт у Варшаве

Беларускі рок-гурт Volski  зладзіў вялікі электрычны калядны канцэрт у Варшаве. Імпрэза адбылася пры поўнай зале пры падтрымцы запрошаных гасцей.

Адным з іх стаў Аляксадр Памідораў, які ў той жа дзень святкаваў народзіны. Мы пагутарылі з артыстам пра свята:

-Я ўвогуле люблю ў свае святы граць канцэрты. Я люблю граць канцэрты ў дзень народзінаў, і гэта свайго кшталту традыцыя. І мне трохі сумна, калі гэта не атрымоўваецца. Я хацеў, канешне, сольнічак сыграць у гэтым годзе, але на гэты дзень, таму што гэта трапілася субота,  столькі ўжо канцэртаў, што я падумаў, ай, перацярплю.  

Таксама ў падзеі прыняў удзел і дзіцячы хор Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага.
Падзея адбылася ў клубе Odessa Club.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя