BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

РСП адначыць канцэртам Міжнародны дзень дзяцей

Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” зладзіць у Варшаве вялікі электрычны канцэрт. Ён адбудзецца 1 чэрвеня ў Odessa Club.

“Акрамя вядомых песень, на імпрэзе прагучаць і 3 новыя кампазіцыі”, – распавёў удзельнік калектыву Павел Гарадніцкі.

– Мы нездарма прызначылі гэты канцэрт на 1 чэрвеня. Гэта Міжнародны дзень дзяцей. Я лічу, нам важна ў гэты дзень выгуляць свайго ўнутранага дзіцёнка нягледзячы на тое, што мы дарослыя і сур’ёзныя людзі. Вельмі важна заставацца цікаўным, адкрытым да жыцця чалавекам. Гэтым канцэртам мы распачынаем свой летні сезон. У нас будзе тры выступы на фестывалях у Польшчы.

Дарэчы, сёлета гурт “РСП” зайграе і на фэсце “Тутака” пад Беластокам.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя