BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рускія народныя казкі забаранілі прадаваць у Беларусі

Дзяржстандарт забараніў продаж у Беларусі некалькіх кніг для дзяцей расейскіх выдавецтваў.

У спіс увайшлі кнігі маркі “Умка”: “Рускія народныя казкі”, “Буквар”, “Казкі”, энцыклапедыі “Дагістарычныя жывёлы”, “Рэптыліі”, “Фантастычныя істоты”, “Рэлігіі свету”.

Згодна з тэхнічным рэгламентам, у выданнях для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту прабел паміж словамі павінен быць роўны кеглю шрыфта.

У пералічаных кнігах гэтае патрабаванне не выконвалася – прабелы былі занадта маленькімі.